Міліцыя пра забойства ў Круглянскім раёне: хлопец задушыў дзяўчыну, бо за месяц не атрымаў ніводнага ліста

12.03.2019 / 16:54

Міліцыя пракаментавала рэзананснае забойства 16-гадовай дзяўчыны, якую знайшлі задушанай у вёсцы Хількавічы ў Круглянскім раёне.

Падчас аперацыі былі перакрытыя ўсе дарогі, прачасалі лес пры дапамозе службовых сабак.

Злачынца, калі яго затрымалі, быў у бездапаможным стане, змёрзлы, таму што пасля здзяйснення злачынства кінуў верхнюю вопратку і стаў уцякаць.

У міліцыі хлопец прызнаўся, што забіў дзяўчыну праз рэўнасць, бо за месяц арышту ён не атрымаў ад каханай ніводнага ліста,

распавёў начальнік упраўлення крымінальнага вышуку УУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Маскалёў.

nn.by