Былому паплечніку Трампа дадалі яшчэ 3,5 года турмы. Цяпер ён правядзе ў зняволенні 7,5 года

13.03.2019 / 20:56

Суд у ЗША прысудзіў былога кіраўніка выбарчай кампаніі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Пола Манафорта да 43 месяцаў турэмнага зняволення, паведамляе CNN.

Пол Манафорт павінен адбыць 43 месяцы ў турме ў дадатак да прысуду, вынесенага на мінулым тыдні судом Вірджыніі.

Прысуд вынесены па справе аб змове супраць ЗША і спробе перашкодзіць правасуддзю праз аказанне ўплыву на сведак.

Агулам Манафорт павінен адбыць 7,5 года турэмнага пакарання ў рамках двух прысудаў.