Што азначае, калі чыноўнік кажа, што «беларускую мову трэба падтрымліваць, але нельга супрацьпастаўляць яе рускай»

Піша кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч.

14.03.2019 / 10:25

Кіраўнік новастворанага дзяржаўнага аналітычнага цэнтра Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў Алег Макараў.

«Беларускамоўны кантэнт, вядома, важны, — сказаў кіраўнік новастворанага дзяржаўнага аналітычнага цэнтра Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў Алег Макараў. — Але мне падаецца, што мову нельга выкарыстоўваць як зброю. Мова павінна не раз'ядноўваць, а аб’ядноўваць. У сувязі з гэтым я, вядома, думаю, што, несумненна, трэба падтрымліваць беларускую мову. Але яе нельга супрацьпастаўляць [расейскай]. І ўвогуле моўнае пытанне не варта супрацьпастаўляць. У нашым грамадстве дастаткова складаная сітуацыя з гэтым, і грамадства трэба аб’ядноўваць, а не дзяліць».

У перакладзе з птушынай чыноўніцкай мовы на чалавечую гэта азначае — беларуская мова ў дзейнасці навастворанага Інтытута выкарыстоўвацца не будзе.