На «Славянскі базар» паедзе @vano_zd ФОТА

16.03.2019 / 21:30

@vano_zd

Па выніках заключнага адборачнага тура права прадставіць Беларусь на дарослым музычным конкурсе Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з адрывам у адзін бал ад найбліжэйшага канкурэнта заваяваў мінчук Іван Зданюк, вядомы ў Інстаграме як @vano_zd.

На адборы ён выканаў папулярны хіт Уладзіміра Праснякова «Слухаючы цішыню» і хіт Imagine Dragons «Natural».

Старшыня журы Міхаіл Фінберг уручае дыплом Івану Зданюку.

Журы дарослага конкурсу ўзначальваў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі Міхаіл Фінберг.

У дзіцячым конкурсе на «Славянскім базары ў Віцебску» краіну прадставіць школьніца з Мінска ВІДЭА