22-гадовы мінчук падмануў 60 чалавек, спакусіўшы растэрміноўкай

18.03.2019 / 15:11

Больш за 60 чалавек у сталіцы пацярпелі ад ашуканскіх дзеянняў 22-гадовага мінчука. Следчыя мяркуюць, што ахвяраў падману можа быць больш, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Малады чалавек прапаноўваў жыхарам сталіцы аформіць банкаўскую дамову на куплю гадзіннікаў і смартфонаў, каштоўныя рэчы забіраў сабе, а для тых, хто браў на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам, рыхтаваў распіску, абяцаючы выплачваць за іх растэрміноўку.

Пасля высвятлялася, што хлопец і не збіраўся вяртаць грошы.