У Чэрыкаўскім раёне на Сожы знік рыбак

18.03.2019 / 16:50

У Чэрыкаўскім раёне на Сожы знік рыбак, паведамляе БелТА.

Пра інцыдэнт паведамілі сваякі, калі рыбак не вярнуўся 15 сакавіка дадому. Да пошукаў 52-гадовага мужчыны падключылі вадалазаў Крычаўскай ратавальнай станцыі. Яны абследавалі раку Сож у раёне Мірагошч, дзе, як мяркуецца, рыбачыў мясцовы жыхар. Былі знойдзеныя сетка і пустая лодка, рыбака знайсці не ўдалося. Хутчэй за ўсё, цела панесла хуткім цячэннем і даволі далёка.