У дадатку «Надвор'е» для iPhone зніклі крымскія гарады

20.03.2019 / 15:20

Расійскія карыстальнікі не могуць знайсці гарады паўвострава. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя «Гаворыць Масква». Прэс-служба кампаніі Apple пакуль недаступна для каментароў. 

Раней населеныя пункты Крыма ў гэтым сэрвісе называліся ўкраінскімі. Зараз на прыладах з IOS 12 у пераўсталяваным дадатку «Надвор'е» немагчыма дадаць ні адзін горад паўвострава.