Прэм'ер Брытаніі папрасіла ЕС адтэрмінаваць «Брэкзіт» да 30 чэрвеня

20.03.2019 / 15:51

Daily Mail

Кіраўнік брытанскага ўрада Тэрэза Мэй накіравала старшыні Еўрапейскай рады Дональду Туску просьбу аб пераносе тэрмінаў «Брэкзіту» на 30 чэрвеня, піша Бі-бі-сі.

Пра гэта Мэй абвясціла падчас выступу ў парламенце, падкрэсліўшы, што мае намер завяршыць выхад краіны з ЕС «не пазней за 30 чэрвеня» і не плануе прасіць улады Еўразвяза аб новым пераносе даты.