Макей разам з пасламі наведае заўтра Хатынь

21.03.2019 / 10:54

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса 22 сакавіка наведаюць мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Праграмай прадугледжана экскурсія па мемарыяльным комплексе і цырымонія ўскладання вянка і кветак да Вечнага агню.