З дабраславення архіепіскапа Арцемія перад #БНР101 у Каложы будуць маліцца за Беларусь

Перад святкаваннем #БНР101 у Каложскім парку Горадні вернікаў запрашаюць на ўрачыстае набажэнства за Беларусь і беларускі народ у Барысаглебскую царкву, вядомую як Каложа па назве старога гарадзенскага прадмесця, дзе яна зходзіцца. Служба пачнецца апоўдні 23 сакавіка, за гадзіну да пачатку канцэрта.

23.03.2019 / 10:01

Як паведамілі арганізатары святкавання #БНР101 у Гродне, яны падалі просьбу аб малебне за Беларусь і беларусаў, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій дабраславіў яго правядзенне.

Пасля богаслужэння пачнецца канцэрт, прысьвечаны 101-м угодкам абвяшчэньня незалежнасці БНР. На ім выступяць Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, гурты Dzieciuki, «Дай дарогу» і «Крама».