Анатоль Івашчанка. Дзевяць чарак

22.03.2019 / 12:24

ад першае чаркі
адкрываюцца чакры
ад другое
дадаецца спакою
ад трэцяе
саграюся урэсьце я
чацьвяртая
veritas вяртае
пятая чарка
зрывае пячаткі
шостая — жорсткая
сёмая — вясёлая
восьмая — дзівосная
пасьля дзявятае
пачынаецца сьвята
е