Ігар Бабкоў. Цень бадхісатвы, п’яны шаман…

22.03.2019 / 12:22

Цень бадхісатвы, п’яны шаман
Майстра адсутнасці

Распешчанае дзіцё, валацуга
Матылёк з яе сну

Пакінуты ў часе, неўзабаве
Як зламаная цацка

Знойдзены Кімсьці
Чыё імя, не ўзгадаць, не аспрэчыць