Сербія адмовілася ўступаць у НАТА

24.03.2019 / 19:38

Міністр абароны Сербіі Аляксандр Вулін заявіў, што Бялград ніколі не далучыцца да НАТА.

Паводле яго слоў, Сербія абрала быць ваенна-нейтральнай і не збіраецца ўступаць у альянс.

Ён таксама дадаў, што Сербія не ўступіць у НАТА нават, калі застанецца апошняй краінай, якая не ўваходзіць у альянс.

На яго думку, сербы не забудуцца бамбёжкі НАТА ў 1999-м.