У авіякатастрофе загінула саўладальніца авіякампаніі S7, адна з пяці найбагацейшых жанчын Расіі

31.03.2019 / 21:20

Наталля Філёва, 55-гадовая саўладальніца расійскай авіякампаніі S7, адна з пяці найбагацейшых расіянак, разбілася на самалёце ў Нямеччыне. Пра гэта заявіла прэс-служба авіякампаніі.

Спачатку паведамлялася пра смерць яе мужа, Уладзіслава Філёва.

S7 — другая па колькасці перавезеных пасажыраў авіякампанія Расіі. Яна саступае толькі «Аэрафлоту».