Нарвежскі спартсмен прайшоў па канаце на вышыні кіламетра ВІДЭА

07.04.2019 / 18:46

Нарвежскі спартсмен Эспен Хатлеског прайшоў па канаце, падвешаным на вышыні аднаго кіламетра ад зямлі. Відэа з'явілася ў Instagram-акаўнце экстрэмала.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Just casually walking on a slackline at the mountain Cliffs of Kjerag, 1000m above Lysefjorden

Публикация от Espen Hatleskog - From Norway (@pilotviking)

Хатлеског прайшоў паміж уцёсамі нарвежскай горы К'ераг. На відэа спартсмен ходзіць па канаце, сядзіць, ляжыць на ім, саскоквае і павісае на руках. «Проста гуляю па горных скалах», - пракаментаваў ролік ён. Відэа было знята з дапамогай дрона-беспілотніка.