Паўлу Севярынцу далі 15 сутак за Курапаты

08.04.2019 / 16:23

Фота Радыё Свабода

Суд Мінскага раёна даў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту. Пра гэта ў сябе ў фэйсбуку паведаміў актывіст Іван Мірончык.

Паўла Севярынца і 73-гадовую Ніну Багінская затрымалі ў пятніцу, 5 красавіка ў Курапатах, калі яны спрабавалі перашкодзіць рабочым капаць ямы пад плот вакол ўрочышча.

Пратакол Ніны Багінскай адправілі на дапрацоўку.