З заправачным пісталетам у баку ў Ляхавічах кіроўца з'ехала з АЗС

08.04.2019 / 19:08

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 6 красавіка.

Пасля запраўкі 57-гадовая жанчына забыла дастаць заправачны пісталет з паліўнага бака, села за руль і паехала. У выніку гэтага была пашкоджана калонка.

У дачыненні да жанчыны складзены адміністрацыйны пратакол, паведамляе «Ляхавiцкi веснiк».