У Гомелі пікап перавозіў танк ВІДЭА

10.04.2019 / 19:25

CHP24.BY даслалі відэа як у Гомелі на вуліцы Савецкай цікавым чынам перавозілі танк.

На відэазапісе бачна, як пікап на прычэпе перавозіць незвычайны груз — танк.

У самым пачатку відэа можна пабачыць міліцэйскі УАЗ, аднак не ясна, суправаджаў ён груз або проста ехаў сярод іншых машын.

Куды менавіта ехала тэхніка — невядома.