Найлепшы ў мінулым супрацоўнік паліцыі бяспекі Эстоніі затрыманы за шпіянаж на карысць Расіі

12.04.2019 / 12:53

Foto: Madis Veltman

У Эстоніі затрыманы былы супрацоўнік паліцыі бяспекі Уладзімір Кулікоў па падазрэнні ў працы на расійскія спецслужбы, паведамляе Delfi.

Кулікоў быў на пенсіі з 2012 года. На думку паліцыі бяспекі, ён быў завербаваны ўжо пасля адстаўкі, калі ездзіў у Расію.

У 1995 годзе паліцыя бяспекі прызнала Уладзіміра Кулікова найлепшым супрацоўнікам года.