У Буда-Кашалёўскім раёне непрышпіленага пасажыра выкінула на дарогу. Мужчына загінуў

12.04.2019 / 20:42

11 красавіка ў Буда-Кашалёўскім раёне прыкладна ў 18:35 40-гадовая жанчына-кіроўца Volkswagen Golf, рухаючыся па другараднай дарозе з боку вёскі Чырвоная Плошча ў кірунку вёскі Івольск, пры выездзе на галоўную дарогу М5 Мінск — Гомель не пераканалася ў бяспецы праезду скрыжавання і здзейсніла сутыкненне з аўтамабілем Citroёn C5, якім кіравала 55-гадовая жанчына-кіроўца, якая рухалася па галоўнай дарозе з боку Гомеля ў напрамку Мінска.

У выніку сутыкнення 35-гадовага мужчыну, пасажыра аўтамабіля Volkswagen Golf, ад удару выкінула на праезную частку дарогі, дзе ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння.

Кіроўцы аўтамабіляў былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, мужчына-пасажыр — не.