Бабіч прыцягнуў у Беларусь яшчэ аднаго свайго чалавека

16.04.2019 / 17:32

Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў 12 красавіка прызначыў Юрыя Залатарова гандлёвым прадстаўніком Расіі ў Беларусі.

Юрый Залатароў. Фота mrsu.ru.

Да гэтага пасаду займаў Мікалай Асаул, ён быў прызначаны ў верасні 2018. Асаул быў вызвалены ад пасады па ўласным жаданні.

Хто такі Юрый Залатароў? Гэта чалавек пасла Расіі Міхаіла Бабіча. На працягу некалькіх гадоў ён быў намеснікам Бабіча па Прыволжскай Федэральнай акрузе. Ён курыраваў блок сацыяльных праектаў.

Апошнім часам Залатароў працаваў у Мінэканамразвіцця Расіі, дзе быў намеснікам кіраўніка Дэпартамента Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Глядзі таксама:

Сын Франца Клінцэвіча, узнагароджаны за анексію Крыма, усплыў памочнікам Бабіча ў Беларусі

ЗП