Ва Уруччы ў школьны двор забегла казуля. Усе перажываюць за далейшы лёс жывёлы ФОТА

17.04.2019 / 10:18

Ва Уруччы ў Мінску сёння раніцай бегала казуля. Пра гэта TUT.BY паведамілі відавочцы.

Спачатку бачылі, што казуля перабягае дарогу, а потым з'явілася інфармацыя, што яна траўмаваная.

На уручье, около школы лежит косуля, ещё маленькая, сбила машина, каким-то непонятным образом оказалась во дворах
Вероятнее всего поломан таз, шевелиться и сама встать не может
МЧС с ней, вызвали природоохранную службу@mc_maxim pic.twitter.com/WH83BOAK8j

— Torri (@TorriWay) 17 апреля 2019 г.

«Каля 7 раніцы я паглядзела ў акно, а ў двары школы ляжыць маленькае аленяня», — распавяла мінчанка Надзея.

Жанчына кажа, што жывёла праляжала ў школьным двары школы каля гадзіны. Вакол адразу ж сабралася шмат людзей — дзеці са школы, жыхары суседніх дамоў і мінакі. Супрацоўнікі МНС абгарадзілі яе фішкамі, каб да жывёлы не падыходзілі блізка і не трывожылі — выбеглі і дзеці са школы, і жыхары суседняга дома.

«Пасля прыехала машына, фургон з надпісам «Ахова дзікіх жывёл». Туды яе пагрузілі. Кіроўца нам сказаў, што яе павязуць у лясгас», — распавядае жанчына.

Па словах Надзеі, казуля была траўмаваная — было відаць рану на шыі. А яшчэ яна не магла падняцца, магчыма, нешта з нагамі, а можа і ад хвалявання, не выключае жанчына.

Надзея кажа, што ўсё вельмі перажываюць за далейшы лёс жывёлы.