Пісьменнік Дзмітрый Быкаў трапіў у кому

17.04.2019 / 12:05

Пісьменнік Дзмітрый Быкаў экстрана шпіталізаваны ва Уфе, паведамляе сайт КП-Уфа.

Быкаў знаходзіцца ў нейрарэанімацыі ў стане комы. Дактары падазраюць інсульт. «Цяпер з ім працуюць найлепшыя дактары бальніцы, на сувязі з кіраўніцтвам клінікі і ўлады Башкірыі, і міністэрства аховы здароўя», — кажуць медыкі.

Выступленне Быкава ва Уфе было запланавана на 16 красавіка. Аб адмене яго лекцыі стала вядома толькі за пару гадзін да пачатку мерапрыемства, пытанне з вяртаннем квіткоў арганізатары вырашаюць у тэрміновым парадку.

Пісьменніку і журналісту, уладальніку мноства літаратурных узнагарод Дзмітрыю Быкаву 51 год. У 2018 годзе ён атрымаў 3-ю прэмію «Вялікая кніга» і перамог па выніках інтэрнэт-галасавання з раманам «Чэрвень».