У Расіі ўзнік дэфіцыт свежай зеляніны з-за абмежавання паставак з Беларусі

17.04.2019 / 16:14

У расійскіх крамах утварыўся дэфіцыт свежай зеляніны з-за абмежавання паставак з Беларусі. Пра гэта піша РБК са спасылкай на прадстаўнікоў рознічных сетак.

Праблемы ў першую чаргу ўзніклі ў кампаній, якія прадаюць імпартную зеляніну. Рэтэйлеры, якія працуюць з мясцовымі пастаўшчыкамі, напрыклад, X5 Retail Group («Пятерочка», «Перекресток» і «Карусель»), дэфіцыту не адчулі.

«Сапраўды назіраецца дэфіцыт па гэтай групе тавараў, бо па рашэнні Рассельгаснагляду на мяжы з Беларуссю стаў больш жорсткім мытны кантроль прадукцыі, якая ўвозіцца», — распавяла дырэктар па камунікацыях «Ашан Рытэйл Расія» Марыя Курносава. Таксама дэфіцыт зеляніны адзначылі ў сетцы «Лента».