Міліцыя адпусціла маладафронтаўцаў, які збіралі подпісы супраць Бабіча ў Лагойску ФОТА

27.04.2019 / 19:38

Сябры «Маладога фронту» (ад левага боку) Іван Мірончык, Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў і Арцём Кляпец. Фота з фэйсбуку Івана Мірончыка

Старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і яшчэ чатырох сябраў арганізацыі лагойская міліцыя выпусціла на волю. Пра гэта актывісты паведамілі ў фэйсбуку.

Міліцыя ў цывільным затрымала маладафронтаўцаў удзень 27 красавіка. З імі некалькі гадзінаў не было сувязі.

У Лагойску актывісты збіралі подпісы пад патрабаваннем аб высылцы з Беларусі расійскага пасла Міхаіла Бабіча, паведамляе Белсат.