У Калінкавіцкім раёне на волю выпусцілі 43 аленяў

29.04.2019 / 20:15

Статак аленя высакароднага са снежня ўтрымліваўся ў спецыяльным вальеры для ператрымкі плошчай 14,8 гектараў, які знаходзіцца ў адным з лясных кварталаў Гарбовіцкага лясніцтва. Алені былі закуплены за сродкі, вылучаныя Гомельскім аблвыканкамам па рэспубліканскай праграме. На працягу пяці месяцаў жывёлы праходзілі адаптацыю і неабходную ветэрынарную праверку.

У мінулую пятніцу чатырох самцоў (з жоўтымі чыпамі на вушах) і 39 самак (з чырвонымі чыпамі) выпусцілі для таго, каб яны адаптаваліся, прыжыліся і размнажаліся ў нашых лясах.

Звяртаем асаблівую ўвагу на гэтую акалічнасць кіроўцаў падчас руху па трасе Гомель-Брэст: жывёлы могуць выбягаць на дарогу.