8 мая — лекцыя пра беларускую лацінку

Арт Сядзіба запрашае. Кавярня «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Пачатак а 19:00.

02.05.2019 / 17:18

Падчас лекцыі Вы дазнаецеся пра гісторыю ўзнікнення і трансфармацыі лацінскага алфавіта ў Беларусі і навучыцеся правільна чытаць і пісаць беларускай лацінкай.

Лектарка: Ганна Клокава.

Бонус: Light Беларускамоўныя. Кожны з прысутных зможа выйсці на сцэну і адчуць сябе героем праекта «Беларускамоўныя», расказаўшы гісторыю пра свой шлях да беларускай мовы.

Уваход вольны! Падтрымаць праект можна тут.