У Гродне перакуліўся грузавік з чарназёмам. Кіроўца чакаў, калі яго дастануць з кабіны ФОТА

16.05.2019 / 19:12

Сёння днём на вуліцы Падольнай у Гродне ў кювеце апынуўся грузавы ГАЗ, піша autogrodno.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, непадалёк ад АЗС вяліся працы па акультурванні тэрыторыі, куды на грузавіку прывезлі чарназём. У нейкі момант кіроўца не заўважыў яр за сабою, машына скацілася і перакулілася.

Кіроўца не змог адразу пакінуць салон грузавіка.

Грузавік выцягнулі з кювета з дапамогай спецтэхнікі.