Стала вядома, каму беларускія гледачы аддалі свае балы

дапоўнена

19.05.2019 / 02:26

У Тэль-Авіве прайшоў гранд-фінал міжнароднага песеннага конкурсу Еўрабачанне 2019. Стала вядома, каму свае галасы аддалі беларускія гледачы.

Каментатар Еўрабачання на БТ Яўген Перлін паведаміў, што 12 балаў беларускія гледачы аддалі Сяргею Лазараву з Расіі.

10 балаў беларускія гледачы аддалі Нідэрландам.

8 балаў — Нарвегіі, 7 — Ісландыі, 6 — Азербайджану, 5 — Славеніі, 4 — Швейцарыі, 3 — Італіі, 2 — Аўстраліі і 1 бал — Сан-Марына.