Салігорскі «Шахцёр» выйграў Кубак Беларусі. А пры канцы гульні здарылася цікавостка

26.05.2019 / 18:53

Фота Ягора Хаванскага

У фінальным футбольным матчы, што прайшоў у нядзелю ў Віцебску, салігорцы перамаглі «Віцебск» 2:0.

Пры канцы гульні на поле выбег заўзятар «Шахцёра» і літаральна хвіліну сноўдаўся па газоне, пакуль яго не вывеў галкіпер «Віцебска». Міліцыя вырашыла чамусьці ў даганялкі не гуляць.

Nashaniva.com