Фільм «Возера радасці» возьме ўдзел у галоўным амерыканскім кінафестывалі кароткага метра

29.05.2019 / 10:53

Кароткаметражны фільм, зняты паводле «Возера радасці» Віктара Марціновіча, возьме ўдзел у галоўным амерыканскім кінафестывалі кароткага метра ў каліфарнійскім Пальм-Спрынгсе, паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку рэжысёр Аляксей Палуян. Фестываль пройдзе з 18 па 24 чэрвеня. 

Nashaniva.com