У Верхнім горадзе з'явіўся новы арт-аб'ект — незвычайнае піяніна ФОТА

05.06.2019 / 10:50

Новы арт-аб'ект «Усёвідушчае піяніна» даставілі ў Верхні горад 4 чэрвеня. Знайсці музычны інструмент можна ў Jam-дворыку (Музычны завулак, 3), паведамляюць Мінск-навіны.

— Піяніна рабочае, музыканты на ім граюць. Спадзяемся, што інструмент пражыве ў Верхнім горадзе ўвесь сезон, — распавёў каардынатар праекта «Пешаходка» Уладзіслаў Пінчук.

Раней інструмент належаў музыканту з калектыву «Бульвар». Перад устаноўкай у Верхнім горадзе піяніна спецыяльна распісалі мастакі Кірыл Кулакоўскі і Аляксандра Пармон.