У Беларусі зноў сталі забараняць наведваць лясы, у тым ліку на Міншчыне

05.06.2019 / 13:31

З-за сухога надвор'я зноў пачалі ўводзіць забарону на наведванне лясоў, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Пакуль забарона ўведзена ў Мінскім раёне, а таксама ў сямі раёнах Гомельскай вобласці: Гомельскім, Рэчыцкім, Лоеўскім, Брагінскім, Добрушскім, Веткаўскім, Чачэрскім і Кармянскім

Папярэдняя забарона была ўведзена ў красавіку — пачатку мая, калі некалькі тыдняў не было дажджу.