На сённяшні вечар — навальніцы і залевы, град. У тым ліку ў Мінску

06.06.2019 / 15:22

Фота Надзеі Бужан

На сёння 6 чэрвеня, з 15 да 22 гадзін у паўднёва-заходніх і цэнтральных раёнах краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах град.

У Мінску навальніцы, моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с чакаецца з 17:00 да 22:00.