Двое аршанцаў вырашылі заняцца развядзеннем пчол і для пачатку абакралі чужую пасеку
07.06.2019 / 11:56
Са сваім знаёмым ён сцягнуў пяць вулляў з пчоламі, а праз некалькі дзён скраў яшчэ тры хаткі. Падчас спробы крадзяжу пакінутых двух вулляў аршанцаў затрымалі праваахоўнікі. Маладыя людзі планавалі падзяліць здабычу напалам, каб разводзіць пчол. За свае вылазкі яны паспелі скрасці чужую маёмасць на дзве тысячы рублёў.