У Бабруйску на пераходзе 78-гадовы кіроўца збіў жанчыну. Яна ў рэанімацыі
07.06.2019 / 13:30
Здарэнне адбылося 6 чэрвеня, у 18.05, паведамляе ДАІ рэгіёна.
78-гадовы кіроўца Datsun рухаўся па вуліцы Рагачоўскай і здзейсніў наезд на 59-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
У выніку ДТЗ жанчына атрымала цяжкія траўмы і была дастаўлена ў рэанімацыю.