Польшча і Літва: 2025-27 гады — «акно» для ўступлення Украіны ў ЕС

На X сесіі Міжпарламенцкай асамблеі Украіна-Польшча-Літва, якая завяршылася 8 чэрвеня ў Кіеве, бакі падпісалі выніковы дакумент, які змяшчае дамоўленасць аб стратэгіі 2025 і 2027 як перыяду для магчымага ўступлення Украіны ў ЕС. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на прэс-службу апарата Вярхоўнай рады.

09.06.2019 / 14:11

Andrew Bossi / Wikimedia Commons

«Мы вызначылі, што, уласна, гэты перыяд — 2025 і 2027 — гэта перыяд вялікіх шанцаў Украіны на шляху ў ЕС», — сказаў спікер ВР Андрэй Парубій.

«Гэта акно магчымасцяў для Украіны для ўступлення ў ЕС», — падкрэсліў ён, адзначыўшы, што неабходна пачынаць падрыхтоўку да гэтага ўжо цяпер на аснове стратэгіі ЕС, з улікам ініцыятывы Сейма Літвы «Украіна — 2027».

«У 2027 годзе, калі Літва будзе ў другі раз старшынстваваць у ЕС, пытанне Украіны будзе галоўным пытаннем нашага парадку дня», — запэўніў літоўскі дэпутат Андрэс Кубіюс і выказаў надзею, што тады Украіна ўжо стане членам ЕС.

Польшча і Літва — «гэта рэальныя партнёры, якія будуць спрабаваць дапамагчы Украіне адчыніць гэтыя дзверы» і матываваць да гэтага іншыя краіны, адзначыў Кубіюс.

Nashaniva.com