У Беларусі затрымалі былога расійскага паліцэйскага

09.06.2019 / 18:58

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан.

У Беларусі затрымалі трэцяга падазраванага ў забойстве жыхаркі горада Эліста. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС Расіі.

Раней МУС Расіі выкрыў трох участковых упаўнаважаных паліцыі Упраўлення МУС па горадзе Эліста да гібелі 65-гадовай мясцовай жыхаркі. Двое паліцэйскіх былі затрыманыя і перададзеныя ў следчыя органы, а трэці абвешчаны ў вышук.

Высветлілася, што ён знаходзіцца ў Беларусі. Супрацоўнікі мінскай міліцыі па арыенціроўцы затрымалі падазраванага на адным з аўтавакзалаў. «Вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі затрыманага ў Расійскую Федэрацыю», — распавяла афіцыйны прадстаўнік МУС Расіі Ірына Воўк.

Nashaniva.com