У Дняпры знайшлі цела жыхара Шклова, які збег з бальніцы

10.06.2019 / 16:45

У Шклове 8 чэрвеня ў раёне вуліцы Дняпроўскай у рацэ знайшлі цела мужчыны, паведамляе БелТА.

Мясцовыя жыхары ўбачылі цела ў Дняпры і патэлефанавалі ў РАУС. З вады загінулага дасталі ў 14.00 супрацоўнікі Шклоўскай выратавальнай станцыі. Ім аказаўся 62-гадовы мужчына. Пасля спробы суіцыду ён праходзіў лячэнне ў раённай бальніцы і самавольна пакінуў установу аховы здароўя.

Nashaniva.com