ЗША накіруюць тысячу салдат у Польшчу

12.06.2019 / 07:34

ЗША накіроўваюць у Польшчу дадаткова тысячу вайскоўцаў. Пра гэта паведамляе Defense One са спасылкай на крыніцы.

Баявыя абавязкі не будуць уваходзіць у задачы вайскоўцаў.

Амерыканскія салдаты зоймуцца матэрыяльна-тэхнічнымі пытаннямі.

Цяпер у Польшчы знаходзяцца каля чатырох тысяч амерыканскіх салдат.

Nashaniva.com