Працягу серыяла «Чарнобыль» не будзе

12.06.2019 / 15:10

Інфармацыя пра тое, што каманда HBO выпусціць шостую серыю серыі «Чарнобыль», аказалася ілжывай.

Пра гэта сцэнарыст Крэйг Мэйзін напісаў у твітары, адказваючы на пытанне, што, маўляў, ён плануе зняць шосты эпізод «Чарнобыля», які стане дакументальным фільмам пра зону адчужэння.

«Гэта не так», — адказаў Мазін. Таксама, што працягу серыяла не будзе, сказаў ён у каментары Metro.

Nashaniva.com