Румас патэлефанаваў Мядзведзеву

12.06.2019 / 20:50

Па ініцыятыве беларускага боку сёння адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляе БелТА.

Сяргей Румас павіншаваў свайго калегу з Днём Расіі і пажадаў дабрабыту і працвітання расійскаму народу.

Быў абмеркаваны ход работы сумеснай групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі, вочнае пасяджэнне якой адбудзецца 15 чэрвеня ў Маскве. Сяргей Румас таксама пацвердзіў адрасаванае раней Дзмітрыю Мядзведзеву запрашэнне наведаць ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску.

Nashaniva.com