Пасля чатырох паразаў запар звольнены трэнер футбольнай зборнай Ігар Крывушэнка

13.06.2019 / 11:50

Прэсбол

Ігар Крывушэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе, паведамляе твітар федэрацыі футбола.

Супрацоўніцтва спынена па ўзаемнай згодзе бакоў.

Крывушэнка ўзначальваў зборную з сакавіка 2017 года.

Пад яго кіраўніцтвам каманда Беларусі выйшла ў паўфінал Лігі нацый у дывізіёне D (там супернікамі былі Люксембург, Сан-Марына і Малдова), але ў адборачным туірніры да Еўра-2020 зборная пацярпела чатыры паразы: двойчы ад Паўночнай Ірландыі, па адной ад Германіі і Нідэрландаў.

 

Nashaniva.com