У Віцебску жанчына цвіком пашкодзіла 11 аўтамабіляў, надрапаўшы на іх нецэнзурныя словы ВІДЭА

13.06.2019 / 15:58

56-гадовая жыхарка Віцебска нахуліганіла на 3 тысячы рублёў, паведамляе абласная міліцыя.

Неяк раніцай яна выйшла з кватэры дома па Маскоўскім праспекце і адправілася размалёўваць сцены мясцовага супермаркета. Пасля яна пры дапамозе маркера і цвіка пашкодзіла 11 аўтамабіляў.

На іх віцябчанка надрапала непрыстойныя малюнкі і нецэнзурныя словы. Пад гарачую руку жанчыны патрапілі транспартныя сродкі жыхароў адразу двух дамоў.

Пасля затрымання матывы сваіх паводзінаў падазраваная выразна растлумачыць не змагла. 

Nashaniva.com