У Літве з-за спякоты абмежавалі хуткасць руху цягнікоў

13.06.2019 / 21:40

У Літве ўдзень абмежавалі хуткасць руху цягнікоў з-за спякоты, паведамляе kurier.lt.

У сувязі з гарачым надвор'ем хуткасць руху цягнікоў з 14:00 да 19:00 будзе абмяжоўвацца. З-за гэтага магчымыя збоі і адставанні ў раскладзе цягнікоў. Па папярэдніх падліках, час затрымкі чыгуначнага транспарту ў дарозе можа скласці ад некалькіх да 15-20 хвілін.

У Літве 12 чэрвеня быў дасягнуты рэкорд чэрвеньскай спёкі: тэмпература паветра ў горадзе Кайшадорыс склала 35,7°.