У Лунінецкім раёне трохгадовае дзіця выпала з другога паверха ў дзіцячым садку

14.06.2019 / 12:22

Гэта адбылося ў дзіцячым садку вёскі Язвінкі днём 13 чэрвеня, паведамляе Медыя-Палессе

На шчасце, як паведамілі ў Лунінецкай цэнтральнай райбальніцы, з хлопчыкам ўсё добра, няма нават пераломаў. Але для прафілактычнага абследавання дзіця адправілі ў Пінскую бальніцу.

Nashaniva.com