Паплечнік кума Пуціна купіў яшчэ адзін буйны ўкраінскі тэлеканал

14.06.2019 / 18:54

Уладальнікам буйнога ўкраінскага інфармацыйнага тэлеканала Zik стаў Тарас Казак, паплечнік прарасійскага палітыка Віктара Медзвядчука, які з'яўляецца кумам Уладзіміра Пуціна і правадніком палітыкі Крамля ва Украіне.

Тарас Казак стаў новым і аднаасобным уладальнікам тэлеканала Zik. Такім чынам, у медыяактыве паплечніка Медзвядчука зараз тры ўкраінскія інфармацыйныя каналы: 112 Україна, NewsOne і Zik.

Казак уваходзіць у першую дзясятку выбарчага спіса партыі Медзвядчука «Апазіцыйная платформа — За жыццё».

Nashaniva.com