Дэманстрантам у Ганконгу ўдалося спыніць прыняцце закона пра экстрадыцыю ў Кітай

15.06.2019 / 11:17

Пасля таго як на вуліцы Ганконга выйшаў мільён чалавек, улады гэтай кітайскай тэрыторыі адклалі разгляд закона пра магчымасць экстрадыцыі грамадзян Ганконга ў кантынентальны Кітай.

Закон выклікаў беспрэцэдэнтныя пратэсты, бо грамадзяне гэтай тэрыторыі пабачылі ў ім пагрозу законнасці і правам чалавека.

7-мільённы Ганконг — гэта значны фінансавы цэнтр. За часы, калі ён падпарадкоўваўся Брытаніі, ён стаў вельмі багатым. У Ганконгу дзейнічала брытанскае права і традыцыі павагі да закона.

Пасля таго як Брытанія вярнула суверэнітэт над Ганконгам Кітаю, камуністычны Пекін спрабуе паступова ўніфікаваць жыццё на тэрыторыі з нормамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аднак Ганконг усё яшчэ застаецца бастыёнам свабоды слова.

Nashaniva.com, фота Асашыэйтэд прэс