Лявон Вольскі выступіў на «дваровым» канцэрце ў Мінску ФОТЫ

16.06.2019 / 15:31

«З наступленьнем лета вырашылі ўсё ж зрабіць апошні канцэрт сэзона акустычным і на сьвежым паветры, але ў самым цэнтры Менска. У дворыку бара Lidbeer. Калі ў каго ёсць дома гітары, дудкі, бубны — рыхтуйце…» — запрашаў Вольскі на канцэрт, які адбыўся 15 чэрвеня ў дворыку бара Lidbeer на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Разам з Вольскім гралі гітарыст Павел Трыпуць і бубнач Павел Мамонаў.

Білет у дзень канцэрта каштаваў 30 рублёў.

Глядзіце, як гэта было, у фотарэпартажы TUT.BY.