Актывісткам Pussy Riot, якія выбягалі на поле падчас фінала чэмпіяната свету, забаранілі ўезд у Беларусь

17.06.2019 / 13:54

Беларусь забараніла ўезд дзвюм удзельніцам расійскай ініцыятывы Pussy Riot Вользе Курачавой і Вераніцы Нікульшынай.

Вераніка Нікульшына

Актывісткі ляцелі ў Кіеў з перасадкай у Мінску. Ім паставілі ў пашпарты штампы аб забароне на ўезд у Беларусь да мая 2020 года і адпусцілі ва Украіну.

Абедзве ўдзельніцы Pussy Riot праславіліся пасля таго, як выбеглі на поле падчас фінала чэмпіяната свету па футболе — 2018.

У каментарыі для «Нашай Нівы» адна з дзяўчат, Вольга Курачова, сказала, што ніякіх акцый у Беларусі, у прыватнасці — на Еўрапейскіх гульнях, — яны з сяброўкай не планавалі. 

Nashaniva.com